Францыск Скарына беларус

  • Просмотров 1084
  • Скачиваний 21
  • Размер файла 16
    Кб

Францыск Скарына Жыццё і дзейнасць ВЫДАДЗЕНА СКАРЫНАМ. ПРАГА 1517, 6 жнiўня - першае выдане Ф. Скарыны - "Псалтыр" 10 верасня - "Кнiга Iова" 6 кастрычнiка - "Прытчы Саламона" 5 снежня - "Кнiга Iсуса Сiрахава" 2 студзеня - "Еклесiят", або "Саборнiк" 9 студзеня - "Песня Песням" 19 студзеня - Кнiга "Прамудрасць божая" 10 жнiуня 1518 - "Кнiга Царстваў" 20 снежня - "Кнiга Iсуса навiна" 9 лютага 1519 – Кнiга

"Юдзiф" 15 снежня - "Кнiга Суддзяў" , Кнiга "Быцце" Каля 1519 - Кнiга : "Выхад" - "Левiт" - "Лiчбы" - "Другi закон" 1519 Кнiга : - "Руф" - "Эсфiр" - "Плач Ерамii" - апошняе пражскае выданне - "Кнiга прарока Данiла" Вiльня. Каля 1522 - выйшла першае вiленскае выданне Францыска Скарыны - "Апостал", якое з'яуляецца першай дакладнай датаванай кнiгай, надрукаванай на тэрыторыi нашай краiны. Францыск

Скарына. Пераклады рэлiгiйнай лiтыратуры першай чвэрцi 16-га веку звязаны з дзеяльнасцю доктара Францыска Скарыны, якi славен, аднак, не толькi ў гiсторыi нашай рэлiгiйнай лiтаратуры, колькi ў тым , што ён прынес у наш край заходнееўрапейскi гуманiзм, шырыў асвету i распачаў наш друк. Скарына выйшаў з дэмакратыi. Ен быў сынам полацкiх мяшчан-купцоў. Жыў прыблiзна ў 1490 - 1550гг. Наўчыўшыся чытаць па Псалтыры ў доме бацькоў i, як вiдаць, значна

развiўшы сябе чытаннем кнiжак, ён з маладых гадоў трапiў нейкiм спосабам у свае сталiчнае места - Вiльню, а адтуль - у Кракаўскi ўнiверсiтэт, дзе і набыў на фiласофскiм факультэце дыплом доктара навук. Адтуль ён паехаў у Iталiю. I вось, як пiшацца ў дакументах : у 1512 годзе перад медацынскай калегiяй Падуанскага ўнiверсiтэта з'явiўся малады чалавек з далекай старонкi, дужа вучоны, але бедны... Ён абаранiў усе навуковыя палажэннi, дадзенныя

калегiяй, i набыў дыплом доктара медычыны. Пазней Скарына пабываў на Нямеччыне, пазнаемiўся з Марцiнам Лютэрам. Тым часам быў ужо вынайдзены Гутэнбергам спосаб друкаваць кнiгi, а з 1491 года ў Кракаве нейкi Швайпольт Фiёль друкаваў кiрылаўскiя царкоўна-славянскiя кнiжкi. Выпусцiўшы ўсяго 5 пяць кнiжак, на кошты нашых магнатаў i з асаблiвасцямi нашай народнай мовы, гэты малаведамы ў гiсторыi друкар быў абвiнавачан у ерасi i уцек з Кракава ў